18 траўня 2024, Субота, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарам Віцебска забаранілі фатаграфавацца на вуліцах

43
Жыхарам Віцебска забаранілі фатаграфавацца на вуліцах

У Віцебску забараняюць фатаграфавацца на вуліцы. Тым больш - групамі.

Пра гэта ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў праваабаронца Павел Левінаў, які атрымаў адказ на свой зварот з адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада.

Пасля таго, як некалькі віцебскіх журналістаў і актывістаў былі аштрафаваныя за фотасесію на фоне гарадскога графіці - выявы, дзе з клетак вырываюцца на свабоду птушкі, праваабаронца наважыў праверыць фармулёўкі судовых пастаноў. Паколькі ўдзельнікаў фотасесіі абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні, Левінаў хацеў паглядзець на рэакцыю мясцовых уладаў, калі звярнуцца да іх за дазволам на фатаграфіі.

«Каб пазбегнуць непаразуменняў, праінфармаваў мясцовую ўладу аб намеры правесці каля будынка, які зачынілі на рэканструкцыю, калектыўнага фота. Мэтай фатаграфавання для някемлівых слуг народа паказаў, як фота на памяць!

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада Віцебска Ільмовіч Аляксандр абазваў калектыўнае фатаграфаванне ў горадзе масавым мерапрыемствам і забараніў яго правядзенне па прычыне адсутнасці праславутых дамоваў з міліцыяй, медыкамі і дворнікамі», - піша ён.

Павел Левінаў пісаў у раённую адміністрацыю, што хоча сфатаграфавацца з сябрамі каля таго самага будынка па вуліцы Ільінскага, на якім намаляванае графіці з птушкамі і клеткамі. За фатаграфіі ў гэтым месцы былі аштрафаваныя журналісты Алена Сцяпанава, Дзмітрый Казакевіч, Канстанцін Мардвінцаў і грамадскія актывісткі БХД Таццяна Севярынец і Алена Шабуня. У судзе ў іх таксама пыталіся, ці бралі яны дазвол на фатаграфаванне, якое кваліфікавалі як масавае мерапрыемства.

Фота: bchd.info

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках