6 траўня 2024, панядзелак, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У КДБ зацікавіліся спартовымі трэніроўкамі BRUTTO

18
У КДБ зацікавіліся спартовымі трэніроўкамі BRUTTO

Менскімі фітнэс-клубамі, дзе трэніруецца Сяргей Міхалок і іншыя ўдзельнікі гурта BRUTTO, зацікавіліся супрацоўнікі КДБ.

Са слоў прадстаўнікоў фітнэс-клуба, ужо некалькі разоў за апошні тыдзень да іх прыходзілі супрацоўнікі КДБ, паведамілі charter97.org у гурце.

«Яны прама паведамілі, што цікавяцца Сяргеем Міхалком, - распавялі супрацоўнікі клуба. - Пыталіся, ці ёсць з ім ахова, хто з ім трэніруецца, у якія дні праходзяць заняткі, якія метады трэніровак практыкуюцца. Цікавіліся, ці можна прыйсці і паназіраць за трэніроўкай. Некалькі разоў падкрэслівалі, што гэтая гутарка носіць канфідэнцыйны характар. Мы пацвердзілі, што Міхалок наш даўні сябар, ён сапраўды ў нас займаецца, аднак у прыватных гутарках мы не маем права дзяліцца інфармацыяй аб сваіх кліентах».

У гурце BRUTTO адзначаюць, што прырода падобнай цікавасці выклікае пытанні: «Мы не выключаем, што афіцэры цікавяцца працэсам трэніровак з асабістых меркаванняў, хочуць выведаць сістэму заняткаў, каб выглядаць гэтак жа прыгожа і спартыўна. Ніякага сакрэту тут няма: рэгулярная фізічная нагрузка, крос-фіт, прабежкі і бокс».

Удзельнікі калектыву асобна падкрэсліваюць, што BRUTTO - гэта музычны гурт і творчае аб'яднанне, а не хуліганская групоўка. «Мы прапагандуем ў сваіх песнях дружбу, працу, спорт, актыўную жыццёвую пазіцыю і іншыя агульначалавечыя каштоўнасці», - адзначаюць у гурце.

Гурт BRUTTO абвясціў пра старт сваёй дзейнасці 1 верасня 2014 г. За гэты час быў выпушчаны альбом, прадстаўлена некалькі сінглаў, знятыя 4 кліпы і 1 афіцыйны lyric-відэа.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках