6 траўня 2024, панядзелак, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аркадзь Бабчанка: Палкоўнік на троне прымусіў расейцаў зноў згадаць пра «груз-200»

13
Аркадзь Бабчанка: Палкоўнік на троне прымусіў расейцаў зноў згадаць пра «груз-200»

Пуцін усё ніяк не супакоіцца, сядзіць у сябе на троне і ўсё насыпае ў абедзве рукі новых войнаў.

З пачатку Чачэнскай вайны прайшло дваццаць гадоў. А на вакзале ў Растове зноў фармуюць каманды з хлапчукоў тэрміновай службы, а ў морг ідуць рэфрыжэратары з «грузам-200».

Пра гэта паведамляе расейскі журналіст Аркадзь Бабчанка на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«І вось праходзіць дваццаць гадоў. І на вакзале ў Растове зноў фармуюць каманды з хлапчукоў тэрміновай службы. А ў морг ідуць рэфрыжэратары. І зноў уся краіна ўспомніла, што такое «груз 200». Забытая ўжо, здавалася б, абрэвіятура. А я зноў пішу пра чарговую вайну.

Дваццаць гадоў. Нават і не верыцца. Адзінаццатага снежня 1994-го года афіцыйна пачалася Чачэнская вайна», - піша журналіст.

Са слоў Бабчанкі, ён усё менш і менш ўспамінае тую вайну.

«Яна мне ўжо практычна не сніцца. Я ўжо амаль не памятаю месцаў, не памятаю дат. Іншыя войны, іншыя даты і іншыя смерці захілілі яе ад мяне. Гарэлі трупы ў Цхінвалі. Згуба калегаў. Паліткоўская. Цяпер вось Украіна», - адзначае ён .

«Тая вайна павінна была стаць галоўнай у маім жыцці, але адзін палкоўнік (прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - рэд.) усё ніяк не супакоіцца, сядзіць у сябе там на троне і ўсё насыпае і насыпае нам у абедзве рукі новых войнаў і новага лайна.

Мне пашанцавала, я не заспеў самыя мясасечкі Грознага, у Чачэнію я трапіў толькі ў дзевяноста шостым, сувязістам, і зачапіў яе, фактычна па датычнай, але нават і мне з маім тагачасным шанцаваннем хапіла больш чым за вочы. Нічога больш жахлівага, нічога страшнейшага і больш безнадзейнага, чым тая вайна, у маім жыцці не было. Абсалютная нявыкрутка», - піша журналіст.

На ягоную думку, нельга пасылаць хлопцаў у васемнаццаць гадоў на забой.

«Нельга гэтага рабіць. Проста нельга. Зямля ўсім загінулым пухам. З абодвух бакоў».

Бабчанка адзначае, што паляцеў у Кіеў, а адтуль усімі шляхамі будзе імкнуцца не з'ехаць куды-небудзь у раён Пяскоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках