6 траўня 2024, панядзелак, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Рады падтрымалі праграму Яцэнюка

Дэпутаты Рады падтрымалі праграму Яцэнюка

Народныя дэпутаты Украіны разгледзелі і прынялі праграму дзейнасці Кабінета міністраў, якую сёння прэзентаваў Арсень Яцэнюк.

За адпаведную пастанову на пленарным пасяджэнні Рады прагаласавалі 269 парламентарыяў пры неабходным мінімуме ў 226 галасоў, піша «Карэспандэнт».

Як заявіў прэм'ер-міністр Арсень Яцэнюк, праграма створаная на падставе шэрагу палажэнняў кааліцыйнага пагадненне і ўяўляе сабой курс на еўраінтэграцыю. Праграму прынялі з адпаведнымі папраўкамі і прапановамі дэпутатаў.

Разам з тым перад яе прыняццем прадстаўнікі некалькіх фракцый выступілі з жорсткай крытыкай. Прынамсі, старшыня фракцыі Блок Пятра Парашэнкі Юрый Луцэнка падчас разгляду праграмы заявіў, што праграма дзейнасці Кабінета міністраў не адлюстроўвае імкненняў кааліцыі. Ён адзначыў, што ў гэтай праграме ўрада не заўсёды пазначаныя тэрміны і выканаўцы прапісаных палажэнняў.

У апазіцыйных блоках назвалі прапазіцыі Яцэнюка «чыста дэкларатыўным дакументам».

Нагадаем, Кабінет міністраў Украіны на сваім пасяджэнні 9 снежня зацвердзіў праграму дзейнасці ўрада. Сярод іншага, у новай праграме ўрада - скарачэнне дзяржапарату, падатковая рэформа, адмова ад пазаблокавага статусу Украіны, павышэнне да рынкавага ўзроўню тарыфаў на спажыванне энэргіі і энэрганосьбітаў, укараненне страхавой медыцыны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках