6 траўня 2024, панядзелак, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Расеі: Войскі з Украіны не выведзем, мяжу не закрыем

24
МЗС Расеі: Войскі з Украіны не выведзем, мяжу не закрыем

У МЗС Расеі заявілі, што войскі РФ выводзіць з Украіны не будуць, паколькі іх там нібыта няма.

Пра гэта ў чацвер на брыфінгу ў Маскве заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Аляксандр Лукашэвіч, паведамляе "Укринформ".

Раней з такім заклікам да Расеі звярнуўся прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

"Я бачыў на стужках заяву прэзідэнта Украіны, якую ён зрабіў на прэс-канферэнцыі пасля перамоў з прэм'ер-міністрам Аўстраліі. Калі шчыра, то выклікаюць здзіўленне і канфуз падобныя выказванні", - заявіў Лукашэвіч.

"Па-першае, мы ўжо неаднаразова казалі, што прадстаўнікоў узброеных сіл РФ не было і няма ва Украіне, таму выводзіць няма каго", - сцвярджае прадстаўнік МЗС.

"А аб мяжы - з нашага боку мяжа абсалютна забяспечаная, на двух КПП знаходзяцца назіральнікі АБСЕ. Адносна ўчасткаў украінскай мяжы, якія пакуль не знаходзяцца ў зоне кантролю ўкраінскіх улад, то проста трэба дамаўляцца з прадстаўнікамі Данецкай і Луганскай абласцей", - заявіў Лукашэвіч.

Паводле ягоных слоў, пытанне пра закрыццё ўкраінска-расейскай мяжы раней ніколі не ставілася.

Як ён адзначыў, "гаворка ішла аб назіранні АБСЕ па ўсім участку расейска-ўкраінскай мяжы", у прыватнасці, за участкам агульнай мяжы працягласцю каля 400 км, які знаходзіцца пад кантролем прарасейскіх баевікоў і праз які Расея пастаўляе вайсковую тэхніку і зброю ў Данбас.

У той жа час Лукашэвіч адзначыў, што пытанне адносна назірання за мяжой з'яўляецца "не публічнай часткай" менскіх дамоўленасцей.

Паводле ягоных слоў, каб "менскія дамоўленасці" былі выкананыя, "трэба атрымаць ад Кіева гарантыі бяспекі" баевікам, амністыю і забяспечыць вырашэнне сацыяльна-эканамічных праблем.

Лукашэвіч дадаў, што пасля гэтага можна пераходзіць да арганізацыі маніторынгу на агульнай мяжы.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках