27 красавiка 2024, Субота, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка і Эбот: «Боінг» у Данбасе збілі баевікі

20
Парашэнка і Эбот: «Боінг» у Данбасе збілі баевікі

Прэзідэнт Украіны і прэм'ер-міністр Аўстраліі сустрэліся з сябрамі рабочай групы ў расследаванні катастрофы пасажырскага самалёта пад Данецкам.

Пётр Парашэнка асабіста падзякаваў экспертам. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Украіны.

«Дзякуй сябрам аўстралійскай групы, якія выконвалі працу ў экстрэмальных і небяспечных умовах, - падкрэсліў ён. - Мы даем усё неабходнае тэхнічнае абсталяванне і спецыялістаў для правядзення расследавання».

З ягоных слоў, папярэднія вынікі расследавання пацвердзілі, што самалёт быў збіты расейскай ракетай. «Выведзвесткі сведчаць, што ў паветранае судна была выпушчаная ракета з сістэмы «Бук-М», якая была завезена з Расеі ў Данбас разам з экіпажам», - падкрэсліў Парашэнка.

У сваю чаргу, Эбот адзначыў: «Раніцай 17 ліпеня самалёт МН17 быў збіты ў небе баявікамі, якіх падтрымлівае Расея». Ён падзякаваў аўстралійскую групу за аператыўнасць і эфектыўную працу. Прэм'ер Эбот таксама адзначыў дапамогу ўкраінскай улады ў арганізацыі працы аўстралійскіх экспертаў.

Парашэнка адзначыў, што прарасейскія ДНР і ЛНР павінны быць прызнаныя тэрарыстычнымі арганізацыямі.

У сваю чаргу спецыяльны прадстаўнік прэм'ер-міністра Аўстраліі маршал Алан Гранд Х'юстан, які адразу пасля катастрофы самалёта прыбыў ва Украіну, падзякаваў Парашэнку за дапамогу і супрацоўніцтва ў час працы аўстралійскіх экспертаў. «Хачу падзякаваць за супрацоўніцтва на ўсіх узроўнях улады ў працэсе арганізацыі расследавання», - сказаў ён.

Нагадаем, 17 ліпеня расейскія дыверсанты збілі пасажырскі самалёт «Боінг-777» авіякампаніі Malaysia Airlines. На борце самалёта знаходзіліся 298 чалавек: 15 сябраў экіпажа і 283 пасажыры (з іх 196 - грамадзяне Нідэрландаў, 38 - грамадзяне Аўстраліі). Некалькі тыдняў таму міжнародныя эксперты сабралі абломкі Боінга, якія выкарыстоўваюць для рэканструкцыі паветранага судна падчас следства. Абломкі былі адпраўленыя з Харкава ў Нідэрланды аўтамабільным транспартам некалькімі партыямі. Агулам адправілі 16 грузавікоў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках