28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белкаапсаюз абяцае «Ноч зніжак» перад Новым годам

10
Белкаапсаюз абяцае «Ноч зніжак» перад Новым годам

«Ночы зніжак» пройдуць 20 і 29 снежня ў гандлёвых аб'ектах спажыўкааперацыі ў абласных і раённых цэнтрах.

Пра гэта распавяла прэс-сакратарка Белкаапсаюза Таццяна Ляшкевіч, паведамляе БелТА.

У гэтыя дні рэжым працы гандлёвых аб'ектаў будзе падоўжаны да двух гадзін ночы. Пакупнікам прапануюць шырокі асартымент тавараў са зніжанымі коштамі. Так, на нехарчовыя тавары будуць дзейнічаць зніжкі да 15%, на харчовыя - да 7%. На асобныя пазіцыі зніжкі будуць даходзіць да 40%. Для наведвальнікаў будуць арганізаваныя дэгустацыі кандытарскіх вырабаў (у тым ліку ўласнай вытворчасці), сокаў, безалкагольных напояў. Святочны настрой будуць ствараць падарункі і музычнае суправаджэнне.

Як распавяла Таццяна Ляшкевіч, гандлёвыя прадпрыемствы Белкаапсаюза пачалі перадсвяточны калядны і навагодні гандаль яшчэ ў пачатку снежня. Да 7 студзеня ва ўсёй рэспубліцы з удзелам аб'ектаў спажыўкааперацыі пройдуць святочныя кірмашы, выставы-продажы, распродажы шырокага асартыменту тавараў паўсядзённага попыту са зніжанымі коштамі, а таксама будзе арганізаваны пашыраны гандаль навагодняй прадукцыяй - ёлачнымі ўпрыгожваннямі, штучнымі елкамі, падарункавымі наборамі, сувенірамі і іншымі таварамі , якія карыстаюцца павышаным попытам напярэдадні святаў.

Акрамя таго, 25 снежня ў Менску пройдзе рэспубліканскі кірмаш арганізацый спажывецкай кааперацыі. На пляцоўцы ля комплексу «Чыжоўка-Арэна» з 9 да 17 гадзін сваю прадукцыю прадставяць гандлёвыя прадпрыемствы Белкаапсаюза з усіх абласцей. У шырокім асартыменце будуць прадстаўлены харчовыя і нехарчовыя тавары, прадукцыя ўласнай вытворчасці, кандытарскія вырабы, навагоднія тавары. На многія тавары будуць дзейнічаць зніжкі. На кірмашы будуць працаваць пункты грамадскага харчавання, будзе падрыхтавана культурна-забаўляльная праграма.

Як удакладніла Таццяна Ляшкевіч, гандлёвыя аб'екты спажыўкааперацыі будуць прапаноўваць святочныя зніжкі і прыемныя бонусы ва ўсіх гарадах і сёлах цягам усяго снежня.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках