28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску кліент скраў у турфірмы тысячы даляраў (Відэа)

8

Міліцыя шукае мужчын, што скралі больш за тры тысячы даляраў.

За некалькі гадзін да крадзяжу адзін з падазраваных прыходзіў у турыстычную фірму пад выглядам кліента, паведамляе «Менск-Навіны».

Як распавяла прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Таццяна Абозная, пакуль кансультант прапаноўваў розныя варыянты адпачынку, наведвальнік, знайшоўшы момант, узяў са стала ключ ад уваходных дзвярэй памяшкання арганізацыі. Апошняй перашкодай на шляху да лёгкай здабычы заставаўся незгаральная шафа.

- Супрацоўнікі турфірмы пазней успомнілі, што ў прысутнасці мужчыны абмовіліся, дзе знаходзяцца ключы ад сейфа. Увечары, калі работнікі арганізацыі сышлі, грамадзянін адчыніў дзверы памяшкання і паклікаў прыяцеля. За паўтары хвіліны яны знайшлі ключы ад сейфа, узялі адтуль грошы і паехалі, не забыўшыся замкнуць уваходныя дзверы, - паведаміла Тацяна Абозная.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках