28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка просіць скасаваць санкцыі

24
Лукашэнка просіць скасаваць санкцыі

Дыктатар заявіў, што Беларусь выступае за скасаванне якіх бы там ні было санкцый.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння даверчых грамат, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Ён падкрэсліў, што адыходзячы 2014 стаў адным з самых складаных у сусветнай палітыцы за апошнія некалькі гадоў. «Некаторыя дзяржавы імкнуцца ўплываць не толькі на рэгіянальныя працэсы, але і спрабуюць змяніць глабальны баланс сіл», - заўважыў Лукашэнка. З ягоных слоў, «вынік у наяўнасці - рост напружанасці ў свеце, зніжэнне даверу да партнёраў, санкцыйнае супрацьстаянне».

«Беларусь цалкам падтрымлівае раўнапраўнае супрацоўніцтва паміж краінамі, пазбаўленае ціску і прымусу, - адзначыў Лукашэнка. - Мы выступаем за скасаванне якіх бы там ні было санкцый. Бо яны наўпрост адбіваюцца на ўзроўні жыцця людзей».

На думку Лукашэнкі, складанасць сучаснай сітуацыі, зніжэнне ролі міжнародных арганізацый у развязванні сусветных праблем павышаюць значнасць двухбаковых сувязяў, дружбы і канструктыўнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.

«У гэтым плане наша краіна настроена на актыўную працу», - сказаў Лукашэнка. Ён выказаў надзею, што і дзейнасць дыпламатаў будзе садзейнічаць умацаванню ўзаемавыгадных сувязяў паміж Беларуссю і краінамі, з якіх яны прыбылі. Як сказаў Лукашэнка, сёння на цырымоніі свае дзяржавы прадстаўляюць дыпламаты амаль з усяго свету.

Нагадаем, Еўразвяз у кастрычніку працягнуў санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, якія ўвайшлі ў «чорны спіс». Пасля карэкцыі «чорнага спісу» пад візавыя і эканамічныя абмежаванні ЕЗ падпадаюць 219 беларускіх чыноўніка, у тым ліку Лукашэнка, і 25 кампаніі. Санкцыі ўведзеныя супраць «кашалькоў» дыктатара - Юрыя Чыжа, Уладзіміра Пефціева і Анатоля Тарнаўскага і іх фірмаў. Абмежавальныя меры супраць уладаў Беларусі дзейнічаюць праз сістэматычныя парушэнні імі правоў чалавека і рэпрэсій супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках