28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харватыя ратыфікавала пагадненне Украіны з ЕЗ

Харватыя ратыфікавала пагадненне аб асацыяцыі Украіны з Еўрапейскім Звязам.

Пра гэта міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін у сваім акаўнце ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».

«Дзень добрых навін. Харватыя ратыфікавала наша пагадненне аб асацыяцыі», - паведаміў ён.

Украіна і Еўразвяз падпісалі палітычную частку Пагаднення аб асацыяцыі 21 сакавіка, адклаўшы падпісанне яго эканамічнай часткі, якая ўключае палажэнне аб стварэнні зоны свабоднага гандлю, да абрання новага прэзідэнта Украіны. Пасля абрання прэзідэнтам Пётр Парашэнка падпісаў Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ у поўным аб'ёме 27 чэрвеня.

На сённяшні дзень Пагадненне аб асацыяцыі ўжо ратыфікавалі Румынія, Літва, Латвія, Балгарыя, Славаччына, Мальта, Эстонія, Швецыя, Вугоршчына, Польшча і Чэхія.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках