28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Поўнае трызненне» або поўны жах?

22
«Поўнае трызненне» або поўны жах?

Як Лукашэнка сам сабе супярэчыў.

Уручаючы даверчыя граматы дыпламатам, Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанне санкцый, піша «Салiдарнасць».

- Мы выступаем за скасаванне якіх бы там ні было санкцый. Бо яны наўпрост адбіваюцца на ўзроўні жыцця людзей, - цытуе яго БелТА.

Са слоў Лукашэнкі, некаторыя дзяржавы імкнуцца ўплываць не толькі на рэгіянальныя працэсы, але і спрабуюць змяніць глабальны баланс сіл:

- Вынік у наяўнасці - рост напружанасці ў свеце, зніжэнне даверу да партнёраў, санкцыйнае супрацьстаянне…

Характэрна, што менш паўгода таму Аляксандр Лукашэнка казаў прама супрацьлеглае, запэўніваючы, што санкцыі - гэта «поўнае трызненне» і яны прынясуць толькі карысць.

- Яшчэ не нарадзіўся той вырадак на зямлі, які б не разумеў, што такое Расея, і што такое санкцыі, і чым яны адгукнуцца, - заявіў у красавіку Лукашэнка, сустракаючыся з губернатарам Калужскай вобласці Анатолем Артамонавым і супакоіў: - І наогул, не хвалюйцеся . Санкцыі і іншае - усё гэта поўнае трызненне і глупства, гэта балбатня. Захад сёння ні на што не здольны, і мы павінны зыходзіць з гэтага.

Больш за тое, Лукашэнка, спасылаючыся на ўласны досвед, запэўніў, што санкцыі не толькі не страшныя, але прыносяць вялікую выгаду.

- Мы будзем займацца ўнутранымі праблемамі і развязваць свае пытанні. Яны (санкцыі) нам дапамогуць умацавацца ўнутрана, каб мы былі потым проста непарушнымі. <...> Яны аб’ядноўваюць вакол праблем, якія ёсць унутры той ці іншай краіны, усю нацыю, увесь народ, - сказаў Лукашэнка. Ён заклікаў аб'яднацца і працаваць разам. «Каб нас потым не папракнулі ў тым, што мы не скарысталіся гэтым спрыяльным момантам санкцый, - растлумачыў ён.

Пра тое, як хто скарыстаўся «гэтым спрыяльным момантам», вядома. Як, зрэшты, і тое, наколькі ўсім атрымалася «ўмацавацца ўнутрана» дзякуючы санкцыям. Так усё-такі: «поўнае трызненне» або поўны жах?

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках