28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Рубцоў: «Зялёныя чалавечкі» ў Гомелі сказалі мне, што яны з Расеі

35
Юры Рубцоў: «Зялёныя чалавечкі» ў Гомелі сказалі мне, што яны з Расеі

Палітвязень пацвердзіў інфармацыю аб прысутнасці ў Гомелі расейскіх жаўнераў.

Учорашняя навіна аб «зялёных чалавечка» ўзбурыла ўвесь беларускі інтэрнэт. Маладафронтавец Андрэй Цянюта і палітвязень Юрый Рубцоў пацвердзілі сайту charter97.org гэтую інфармацыю і распавялі падрабязнасці.

«Я ўпэўнены ў тым, што бачыў менавіта расейскіх вайскоўцаў. Менавіта так яны мне адказалі, і форма ў іх крыху іншая. Я сам служыў, таму і ведаю, і ў мяне шмат сяброў-кантрактнікаў. У нашым войску зялёных шапак-вушанак няма, у нашых жаўнераў шапкі шэрага колеру. І гоман у іх крыху іншы. Гэта можа пацвердзіць і сябар, які быў са мной у той момант, і Юрый Рубцоў, які таксама іх бачыў у той жа дзень», - заявіў Андрэй Цянюта.

Юрый Рубцоў не проста бачыў жаўнераў з Расеі ў Гомелі, але і звярнуўся з гэтай нагоды ў міліцыю.

«Так, я таксама іх бачыў у той жа дзень. У мяне не было пры сабе фотаапарата, таму фота я зрабіць не змог. Сапраўды, гэта падраздзяленне вайсковай часткі з 12-15 чалавек знаходзілася ў Гомелі, недалёка ад чыгуначнага вакзалу. Андрэй Цянюта ўбачыў іх трохі раней за мяне. Я не мог зразумець, чые гэта былі войскі. Яны нешта рабілі ля банкамата недалёка ад гасцініцы «Гомель». Я падышоў і спытаў у іх: «Якой краіне вы належыце?». Мне адказалі: «Расея». Аднак я, замест таго, каб пайсці па сваіх справах, пайшоў у аддзяленне міліцыі чыгуначнага вакзалу. Там мяне абшукалі, спыталі, па якім я пытанню, і я сказаў: «Я б хацеў заявіць, што на тэрыторыі горада ў цэнтры Прывакзальнай плошчы знаходзіцца воінскае падраздзяленне невядомай прыналежнасці». Што распачала міліцыя, я не ведаю. У той жа дзень я пакінуў паведамленне пра гэта ў «Фэйсбуку». Нават калі гэта быў іх дурны жарт, чаму тады на іх не было ніякіх апазнавальных знакаў? Ва ўрада скончыліся грошы на войска, што нават шаўроны зрабіць няма за што?

Я мяркую, што расейскім войскам тут няма чаго рабіць, нават пад выглядам «ветлівых чалавечкаў». Улічваючы падзеі ва Украіне, магчыма, гэта падводзяцца расейскія войскі на беларуска-ўкраінскую мяжу - і Лукашэнка тут нічога не зможа зрабіць», - мяркуе ён.

«Зялёнымі чалавечкамі» з нядаўняга часу называюць расейскіх вайскоўцаў. Вясной 2014 года ў Крыме з'явіліся тысячы невядомых, узброеных сучаснымі расейскімі зброяй і тэхнікай, людзей без апазнавальных знакаў. Гэта былі вайскоўцы Расейскай Федэрацыі, аднак Уладзімір Пуцін і міністр абароны Сяргей Шайгу доўгі час адмаўлялі іх прыналежнасць да ўзброеных сіл РФ, нягледзячы на шматлікія фота- і відэадоказы. Пасля гэтага расейскіх вайскоўцаў пачалі называць «зялёнымі чалавечкамі».

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках