1 траўня 2024, Серада, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent абрынуўся ніжэй за $62

32
Кошт нафты Brent абрынуўся ніжэй за $62

Цана барэля паўночнаморскай нафты Brent апусцілася ніжэй за $62.

За яе біржы ICE Futures давалі $61,85, піша РБК.

Падчас сённяшніх таргоў на біржы ICE Futures кошт ф'ючэрсаў Brent з пастаўкай у студзені 2015 апускалася да $62 за барэль. Мінімальнае значэнне гэтай маркі нафты апусцілася да $61,85. У параўнанні з пачаткам таргоў у пятніцу нафта патаннела больш чым на $2,87. На адкрыцці барэль нафты таргаваўся на ўзроўні $63,28.

Сёння ж кошт студзеньскага ф'ючэрса Brent упершыню з ліпеня 2009 года апусціўся ніжэй за $63. Кошт студзеньскіх ф'ючэрсаў нафты маркі WTI апускаўся сёння да $58,86 за барэль.

Услед за падзеннем коштаў на нафту працягвае слабець і расейская валюта. Афіцыйны курс даляра, усталяваны Цэнтрабанкам з 13 снежня 2014 года, складае 56,8919 руб, што на 2,09 руб вышэй папярэдняга рэкорду. Афіцыйны курс еўра да рубля таксама вырас больш чым на 2 руб. З 13 снежня 2014 курс еўра ўсталяваны ЦБ на ўзроўні 70,5289 руб, што на 2,23 руб вышэй ранейшага гістарычнага максімуму.

Раней намеснік старшыні «Знешэканомбанка» і былы намеснік міністра эканамічнага развіцця РФ Андрэй Клепач заявіў, што курс рубля да даляра стабілізуецца, пасля таго як цэны на нафту перавысяць узровень $70/бар.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках