1 траўня 2024, Серада, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў забараніў «спайсы»

13
Мядзведзеў забараніў «спайсы»

Урад Расеі забараніў свабодны абарот двух злучэнняў, якія ўваходзяць у склад курыльных сумесяў («спайсаў»).

Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр краіны Дзмітрый Мядзведзеў, паведамляе Lenta.ru.

Згодна з дакументам, у спіс наркатычных сродкаў унесеныя пазіцыі «метылавы эфір 3-метыл-2- (1-бензіл-1Н-індазол-3-карбаксаміда) бутанавай кіслаты і яе вытворныя» і «метылавы эфір 3-метыл-2- (1- бенза-1Н-індол-3-карбаксаміда) бутанавай кіслаты і яе вытворныя».

З ініцыятывай дадання рэчываў MDMB(N)BZ-F у пералік наркатычных прэпаратаў выступіла Федэральная служба ў кантролі за абаротам наркотыкаў. Раней ФСКН выяўляла выпадкі іх ужывання на тэрыторыях Кіраўскай, Уладзімірскай, Арэнбургскай і Смаленскай абласцей, Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. Былі зафіксаваныя і смяротныя выпадкі атручвання.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках