2 траўня 2024, Чацвер, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Расеі пагражае ЗША за падтрымку Украіны

90
МЗС Расеі пагражае ЗША за падтрымку Украіны

У выпадку ўвядзення Злучанымі Штатамі новых антырасейскіх санкцый Масква адкажа на такі крок Вашынгтона.

Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС Расеі Сяргей Рабкоў у інтэрв'ю «Інтэрфаксу». «Безумоўна, мы без адказу гэта не зможам пакінуць», - указаў дыпламат.

Ён таксама пацвердзіў планы сустрэчы кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў Расеі і ЗША Сяргея Лаўрова і Джона Кэры 14 снежня ў Рыме. Сяргей Рабкоў дапусціў, што расейскі бок на гэтых перамовах можа падняць тэму амерыканскага акта ў падтрымку Украіны, у прыняцці якога ў Маскве бачаць «спробы навязаць нам пастановы, якія для нас катэгарычна непрымальныя». Прыняцце гэтага дакумента амерыканскімі заканадаўцамі Рабкоў назваў «чарговай праявай антырасейскіх настрояў».

МЗС Расеі таксама выказала шкадаванне ў сувязі з ухвалай Кангрэсам ЗША закона «Аб падтрымцы свабоды ва Украіне». Пра гэта гаворыцца ў каментары афіцыйнага прадстаўніка ведамства Аляксандра Лукашэвіча.

«У чарговы раз у Вашынгтоне выстаўляюць супраць Расеі беспадстаўныя агульныя абвінавачванні і пагражаюць нам новымі санкцыямі. (...) Адначасова абяцаюць кіеўскім уладам зброю для працягу сілавой аперацыі ў Данбасе і адкрыта заяўляюць пра намер выкарыстоўваць няўрадавыя арганізацыі для ўплыву на ўнутрыпалітычныя працэсы ў нашай краіне», - заявіў Лукашэвіч. З ягоных слоў, такая палітыка ставіць пад пагрозу адносіны паміж дзвюма краінамі.

Сенат Кангрэсу ЗША 12 снежня надзяліў прэзідэнта Барака Абаму правам бесперашкодна ўводзіць новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі, а таксама кампаній, якія кантралююцца расейскім урадам. Гэты законапраект, які павінен быць ухвалены палатай прадстаўнікоў Кангрэса, таксама дазваляе аказанне вайсковай дапамогі Украіне, на якую ў 2015 годзе можа быць выдзелена 350 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках