28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенат ЗША зацвердзіў Закон аб надаванні вайсковай дапамогі Украіне

59
Сенат ЗША зацвердзіў Закон аб надаванні вайсковай дапамогі Украіне

«Акт падтрымкі свабоды ва Украіне» сенат падтрымаў аднагалосна.

Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на сайт Сената ЗША. Акрамя таго, пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» піша нардэп ад «Самопомочи» Ганна Горках. Іншы дэпутат ад «Самопомочи» - камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка - таксама каментуе падзею. «Сенат зацвердзіў закон 28-28. Закон аб надаванні вайсковай дапамогі Украіне. Дзякуем нашай дыяспары ў ЗША, доктару Карберу, генералу Кларку, сенатару Макейну, Міраславу Гангадзэ, усім нашым новым і старым сябрам у ЗША. Генерал Замай, палкоўнікі Бяроза і Цецярук - мы ўсе з вамі зрабілі рэальна вялікую справу. Неабходна ўсім аб'ядноўваць намаганні для лабавання інтарэсаў Украіны за мяжой і перш за ўсё ў ЗША. Гэта пытанне будучыні нашай краіны і нашых дзяцей», - піша ён.

Аўтарам дакумента з'яўляецца сенатар Робэрт Менендэс. «Акт падтрымкі свабоды ва Украіне», сенат падтрымаў аднагалосна. Законапраект вызначае Украіну вайсковым саюзнікам за межамі NATO, памяншае залежнасць Украіны ад расейскага газу і надае дапамогу ўкраінскаму войску і бежанцам. Акрамя таго, законапраектам прадугледжваецца ўвядзенне новых санкцый супраць РФ.

«Каб стаць законам, свой варыянт дакумента яшчэ трэба будзе прыняць Палаце Прадстаўнікоў. Гэта павінна адбыцца яшчэ гэтым складам Палаты, праца якога, згодна з графікам, заканчваецца заўтра. Заканадаўцы папярэдне заяўлялі, што праца Кангрэсу можа быць прадоўжана да выхадных», - удакладніла журналістка Міраслава Гангадзэ.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках