6 траўня 2024, панядзелак, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША вернуцца да пытання паставак зброі Украіне ў студзені

32
ЗША вернуцца да пытання паставак зброі Украіне ў студзені

Сенат ЗША ў студзені вернецца да пытання паставак зброі Украіне.

Пра гэта заявіў у пятніцу, 5 снежня, РІА "Новости" сенатар-рэспубліканец Джон Маккейн.

"Так, вядома", - адказаў ён на пытанне, ці вернецца сенат да абмеркавання паставак зброі ва Украіну пасля калядных і навагодніх вакацый.

Маккейн назваў "вялікім сорамам і ганьбай" тое, што ЗША пакуль не падалі Украіне "зброю, каб абараняць сябе". "Гэта трагедыя і ЗША наўпрост адказныя за смерць больш за 400 украінскіх смелых мужчын", - сказаў сенатар.

У верасні прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка наведаў ЗША, дзе папрасіў аб пастаўках зброі. Міжнародны камітэт амерыканскага сената пасля гэтага ўхваліў законапраект аб выдзяленні Украіне вайсковай дапамогі на 350 мільёнаў даляраў у 2015 годзе (у тым ліку процітанкавая зброя і беспілотныя лятальныя апараты) і аб прадстаўленні ёй статусу "асноўнага саюзніка ЗША па-за NАТО". Аднак законапраект пакуль не прыняты абедзвюма палатамі кангрэса.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках