1 траўня 2024, Серада, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зімой у Менску будуць залітыя 82 каткі

16
Зімой у Менску будуць залітыя 82 каткі

У гэтым сезоне ў Менску будуць залітыя 82 каткі і 37 хакейныя каробкі.

Са слоў намесніцы начальніка ўпраўлення спорту і турызму Менгарвыканкама Святланы Дзямешкі, у горадзе пачнуць заліванне каткоў пры спрыяльных умовах надвор'я. Для гэтага неабходна, каб на працягу некалькіх дзён трымалася тэмпература -4 градусы, зямля прамерзла на пэўную глыбіню, а снежнае покрыва вырасла да 4-5 см. На мінулым тыдні мароз спрыяў заліванню, напрыклад, на Кастрычніцкай плошчы, але снегу было мала. Вада выцекла б на праезную частку, пішуць «Менск-навіны».

У кожным раёне будуць цэнтральныя каткі. Яны размесцяцца па адрасах: вул. Бурдзейнага, 23, і вул. Кунцаўшчына, 10 (Фрунзенскі раён), вул. Сеніцкая, 55 (Кастрычніцкі), бульвар Трактарабудаўнікоў, 4 (Партызанскі), вул. Фабрычная, 7 (Ленінскі), пр. Газеты «Звязда», 6 (Маскоўскі), парк ім. 900-годдзя Менска (Заводскі), пр. Незалежнасці, 116 (Першамайскі), пр. Пераможцаў, 4а (Цэнтральны), вул. Леаніда Бяды, 9 (Савецкі). На кожным з іх арганізуюць пункты пракату інвентару і завострывання канькоў. На катках ля агульнаадукацыйных школ бясплатны пракат інвентару зробяць для вучняў гэтых навучальных устаноў.

Калі вы стаміліся ад гарадской мітусні і хочаце ірвануць бліжэй да прыроды, то магчымасць пракаціцца на каньках вам пададуць у спарткомплексе «Раўбічы» і гарналыжным цэнтры «Сілічы». Першы варыянт ледзь бліжэй (у 26 км ад сталіцы), але даступны для наведвальнікаў толькі па выходных, другі - крыху далей (37 км), затое прымае гасцей і па буднях. У «Сілічах» больш гнуткі расклад: сеансы па часе (!) з панядзелка да пятніцы пачынаюцца а 13.00 і заканчваюцца а 21.30 (з паўгадзінным перапынкам паміж заездамі), а ў суботу і нядзелю каток і зусім адкрываецца а 10.00. У «Раўбічах» графік мяняецца кожны тыдзень, даведацца пра яго можна па тэлефоне (аўтаадказчык) 8 (017) 507-44-99. Цэны на ўваходны квіток у абодвух комплексах ад сярэдніх па горадзе не моцна адрозніваюцца: у «Сілічах» ад 15 тысяч рублёў для дзяцей да 12 гадоў у будні дзень да 35 тысяч руб. для дарослых у выходныя. У «Раўбічах» цэннік крыху вышэйшы: ад 30 да 40 тысяч руб.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках