15 траўня 2024, Серада, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ: Расейцы за красавік страцілі больш за 20 тысячаў салдатаў толькі на ўсходзе

2
УСУ: Расейцы за красавік страцілі больш за 20 тысячаў салдатаў толькі на ўсходзе

Таксама была знішчаная вялікая колькасць тэхнікі.

Украінскія абаронцы за красавік здолелі ліквідаваць больш за 20 тысячаў расейскіх салдатаў. Таксама была знішчаная вялікая колькасць тэхнікі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на звесткі аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў «Хорціца» (АСГВ «Хорціца»).

Як адзначылі ў АСГВ, агульныя страты за красавік у расейцаў такія:

асабовы склад – 24 156;

танкі – 308;

баявыя бронемашыны – 671;

гарматы і мінамёты – 575;

рэактыўныя сістэмы залпавага агню – 19;

супрацьтанкавыя сродкі – 71;

сродкі супрацьпаветранай абароны – 10;

цяжкія агнямётныя сістэмы – 1;

аўтамабільная тэхніка – 871;

спецыяльная тэхніка – 12;

сродкі РЭБ – 92;

беспілотнікі – 15 945;

пункты кіравання беспілотнікамі – 12;

хованкі – 817;

склады боепрыпасаў – 176;

склады паліва-змазачных матэрыялаў – 24.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках