2 траўня 2024, Чацвер, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель пабіў 18-гадовы рэкорд падзення

15
Расейскі рубель пабіў 18-гадовы рэкорд падзення

Курс даляра перасягнуў 57,47 расейскіх рублёў.

Валюта суседняй краіны такім чынам завяршыла тыдзень наймацнейшым падзеннем з часоў дэфолту 1998 года, абнавіўшы ў пятніцу гістарычныя мінімумы на фоне руху нафтавых каціровак да горшых значэнняў за амаль 5,5 гадоў, паведамляе Reuters.

Да 18:00 пятніцы даляр ЗША разлікамі "заўтра" ацэньваўся ў 57,47 рубля, што на 1,8 адсотка вышэй за папярэдняе закрыццё. Пара еўра/рубель разлікамі "заўтра" да гэтага часу таргавалася паблізу адзнакі 71,56, на 2,4 адсотка вышэй за папярэдняе закрыццё. Бівалютны кошык ацэньваецца ў 63,81 рубля, на 1,31 рубля вышэй за ўчорашняе біржавое закрыццё, піша "Корреспондент".

Каціроўкі паўночнаморскай сумесі Brent дасягнулі адзнакі $62,37 за барэль упершыню з ліпеня 2009 года, у тым ліку, пасля таго як Міжнароднае энергетычнае агенцтва (IEA) знізіла прагноз росту сусветнага спажывання нафты ў 2015 годзе і прадказала далейшае падзенне коштаў на нафту.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках