2 траўня 2024, Чацвер, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Крывец прызнаны лепшым футбалістам Беларусі

1
Сяргей Крывец прызнаны лепшым футбалістам Беларусі

На цырымоніі закрыцця сезона «Зорны мяч-2014», якая праходзіць у менскім гатэлі «Вікторыя», быў названы лепшы футбаліст Беларусі гэтага сезону.

Ім стаў паўабаронца французскага «Меца» і нацыянальнай зборнай Сяргей Крывец, паведамляе «Прессбол».

З часу другога прышэсця ў Барысаў, які адбыўся ў ліпені 2013 года, атакуючы паўабаронца правёў за БАТЭ 45 матчаў, забіў 22 мячы і аддаў 21 выніковую перадачу (чэмпіянат Беларусі - 35/18 + 17, Кубак краіны - 2/2 + 3, Суперкубак - 1/0 + 0, Ліга чэмпіёнаў - 7/2 + 1).

На гэтым адрэзку Крывец дапамог «жоўта-сінім» заваяваць дзясятае золата нацыянальных першынстваў, Суперкубак Беларусі і прабіцца ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў-2014/15. А ў цяперашняй вышэйшай лізе 28-гадовы хаўбек з вялікім адрывам лідыраваў у спісе самых карысных гульцоў турніру паводле сістэмы «гол плюс пас».

У жніўні 2014 Сяргей Крывец перайшоў у французскі клуб «Мец».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках