5 траўня 2024, Нядзеля, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адбылося лёсаванне 1/16 фіналу Лігі Еўропы

Адбылося лёсаванне 1/16 фіналу Лігі Еўропы

15 снежня ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

Былыя супернікі менскага «Дынама» ў групавым раундзе італійская«Фіярэнціна» сустрэнецца з ангельскай «Тотэнхэмам», а французскі «Генгам» згуляе з кіеўскім «Дынама», піша БелТА.

Экс-супернік барысаўскага БАТЭ ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў гішпанскі «Атлетык» з Більбао будзе супрацьстаяць італійскаму «Тарына».

Трыумфатар мінулага розыгрышу гішпанская «Севілья» двойчы згуляе з нямецкай «Барусіяй» з Менхенгладбаха.

Астатнія пары першага раунда плей-оф Лігі Еўропы:

«Вільярэал» (Гішпанія) - «Зальцбург» (Аўстрыя)

«Селтык» (Глазга, Шатландыя) - «Інтэр» (Мілан, Італія)

ПСВ (Эйндховен, Нідэрланды) - «Зеніт» (Санкт-Пецярбург, Расея)

«Днепр» (Днепрапятроўск, Украіна) - «Алімпіякас» (Пірэй, Грэцыя)

«Вольфсбург» (Нямеччына) - «Спортынг» (Лісабон, Партугалія)

«Янг Бойз» (Бэрн, Швейцарыя) - «Эвертан» (Ліверпуль, Англія)

«Ольбарг» (Данія) - «Бруге» (Бельгія)

«Трабзанспор» (Турцыя) - «Напалі» (Італія)

«Андэрлехт» (Брусель, Бельгія) - «Дынама» (Масква, Расея)

«Ліверпуль» (Англія) - «Бешыкташ» (Стамбул, Турцыя)

«Аякс» (Амстэрдам, Нідэрланды) - «Легія» (Варшава, Польшча)

«Рома» (Італія) - «Фееноард» (Ратэрдам, Нідэрланды).

Матчы 1/16 фіналу адбудуцца 19 і 26 лютага 2015 года, паядынкі 1/8 фіналу пройдуць 12 і 19 сакавіка, чвэрцьфіналы намечаныя на 16 і 23 красавіка, паўфіналы - на 7 і 14 траўня, а фінальны паядынак за перамогу ў Лізе Еўропы адбудзецца 27 траўня на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках