5 траўня 2024, Нядзеля, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Іларыёнаў: Адказнасць за напад на Украіну нясуць ўсе расейцы

17
Андрэй Іларыёнаў: Адказнасць за напад на Украіну нясуць ўсе расейцы

Маральную адказнасць за агрэсію супраць Украіны нясе ўсё сучаснае расейскае грамадства.

Былы дарадца Пуціна, эканаміст Андрэй Іларыёнаў напісаў у сваім блогу, што неабходна падзяляць маральную, палітычную і крымінальную адказнасць за справы Расеі ва Украіне, паведамляе «Эхо Москвы».

«Сярод жыхароў і грамадзян Расеі ёсць велізарная колькасць людзей, загадзя недатычных да якіх-небудзь не толькі злачынстваў, але і да любых дзеянняў рэжыму», - падкрэслівае Іларыёнаў.

«Напрыклад, дзеці, якія не прымаюць удзелу ў палітычным і грамадскім жыцці, а таксама ўсе паўналетнія, якія не толькі не ўдзельнічалі ў такіх злачынствах, але і не галасавалі за прадстаўнікоў рэжыму на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах», - піша ён.

«Так, нават паводле афіцыйных ацэнак (відавочна, завышаных), у сакавіку 2012 года за Пуціна прагаласавала 45,6 млн. чалавек, гэта значыць, менш за траціну ўсяго насельніцтва краіны. Таму як мінімум дзве траціны ўсіх яе грамадзян - каля 98 мільёнаў жыхароў Расеі - не маюць ні да злачынстваў рэжыму, ні нават да ягонай палітычнай падтрымкі ніякага дачынення», - піша Іларыёнаў.

Пры гэтым, эканаміст заяўляе: не трэба блытаць крымінальную, палітычную і маральную адказнасць за дзеянні рэжыму.

«Крымінальную адказнасць за канкрэтныя злачынствы падчас расейскай агрэсіі супраць Украіны нясуць асобы, якія непасрэдна ўчынілі гэтыя злачынствы. Крымінальную, палітычную і маральную адказнасць за арганізацыю агрэсіі супраць Украіны нясе цяперашняе расейскае кіраўніцтва.

Палітычную адказнасць за агрэсію супраць Украіны нясуць усе грамадзяне Расеі, якія падтрымліваюць гэтую агрэсію і падтрымліваюць палітычны рэжым, які арганізаваў і які праводзіць агрэсію супраць Украіны.

Маральную адказнасць за агрэсію супраць Украіны нясе ўсе сучаснае расейскае грамадства, усе расейскія грамадзяне незалежна ад іх адносін да цяперашняга расейскага палітычнага рэжыму», - піша Іларыёнаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках