5 траўня 2024, Нядзеля, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нью-Ёрку адкрываецца «каціная» кавярня

7
У Нью-Ёрку адкрываецца «каціная» кавярня

Галоўная мэта кавярні - дапамагчы выратаваным катам і кошкам знайсці новы дом.

У панядзелак, 15 снежня, у Нью-Ёрку адкрываецца першая ў горадзе пастаянная «каціная» кавярня, паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на The New York Post. Установа атрымала назву Meow Parlour. Яна размешчаная ў Ніжнім Іст-Сайдзе на Манхэтэне. Кошт 30-хвілінных зносін з «зоркамі» ўстановы складае $4.

Meow Parlour прыдумалі Кэтрын Ха і Эмілі Легран. Іх галоўная мэта заключаецца не толькі ў продажы кавы і пачастункаў, але і ў тым, каб дапамагчы выратаваным катам і кошкам знайсці новы дом у рамках праекта KittyKind.

Наведвальнікі могуць прыйсці ў Meow Parlour на паўгадзіны і проста «пагутарыць» з кошкамі або правесці ў кафэ да пяці гадзін з бясплатным Wi-Fi і з кошкай, што спіць побач, гаворыцца на сайце ўстановы.

«Каціныя» кавярні ўпершыню з'явіліся ў Азіі ў 1990-х гадах. Пасля яны з'явіліся ў Еўропе і на Блізкім Усходзе. Раней паведамлялася, што парыжская кавярня ўводзіць «муррр-тэрапію» з кошкамі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках