5 траўня 2024, Нядзеля, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца: Назарбаеў стане пасярэднікам у перамовах аб Данбасе

19
Крыніца: Назарбаеў стане пасярэднікам у перамовах аб Данбасе

22 снежня ва Украіну павінны прыбыць прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

Пра гэта паведаміла крыніца ZN.UA.

Асноўная мэта візіту - пасярэдніцтва Назарбаева ў перамовах для ўрэгулявання "ўкраінскага крызісу".

Акрамя таго, да канца гэтага тыдня чакаецца рашэнне ўрада Рэспублікі Казахстан аб перадачы гуманітарнай дапамогі Украіне. Дапамогу павінныя даставіць чыгункай у Харкаў.

15 снежня намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Валерый Чалы заявіў, што ў бліжэйшы час могуць быць праведзеныя перамовы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным аб скліканні трохбаковай кантактнай групы. "Я думаю, што ў бліжэйшыя дні могуць быць дадатковыя міжнародныя перамовы, у тым ліку з прэзідэнтам РФ для таго, каб Расея была больш актыўнай у гэтым працэсе", - сказаў ён.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках