4 траўня 2024, Субота, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гішпанская прынцэса заплаціла €600 тысяч у справе аб карупцыі

1
Гішпанская прынцэса заплаціла €600 тысяч у справе аб карупцыі

Прынцэса Крысціна - сястра караля Гішпаніі Феліпэ VI - заплаціла штраф у справе аб карупцыі.

Як піша El Pais, пракуроры запатрабавалі 587 тыс 413 еўра для пакрыцця меркаванага прыбытку ад фінансавых злачынстваў, якія ўчыніў яе муж Іньякі Урдангарын, піша Lenta.ru.

Як адзначаецца, нягледзячы на тое, што 49-гадовая Крысціна не праходзіць у справе ў якасці абвінавачванай, яна нясе грамадзянскую адказнасць за выгаду ад дзелавых адносін мужа. Адвакаты выказалі надзею, што выплата патрабаванай сумы здыме з прынцэсы падазрэнні ва ўчыненні фінансавых махінацый, а таксама ахавае яе ад удзелу ў судзе горада Пальма-дэ-Маёрка ў якасці сведкі.

Расследаванне ў дачыненні да шлюбнай пары было пачатае тры гады таму. У цэнтры ўвагі следчых апынулася дабрачынная арганізацыя Іньякі Урдангарына Інстытут Noos. Мяркуецца, што Урдангарын выкарыстаў свае сувязі з уплывовымі людзьмі, каб атрымліваць выгадныя кантракты на арганізацыю буйных мерапрыемстваў. Пры гэтым ён завышаў кошт праектаў, а атрыманыя грошы выводзіў на банкаўскія рахункі ў афшорах.

Кароль Гішпаніі Хуан Карлас адрокся ад трону на карысць свайго сына Фэліпэ

Падчас допыту ў судзе прынцэса Крысціна заявіла, што не мела ўяўлення аб дзейнасці свайго мужа, таму не можа з веданнем справы адказаць пра тое, як менавіта ён мог парушыць закон. Са слоў інфанты, яна «ўсяго толькі даверылася» свайму мужу. Акрамя таго, на многія пытанні яна адказвала, што не памятае дэталяў.

У красавіку 2013 следчы Хасэ Кастра ўжо вылучаў абвінавачванні ў гэтай справе супраць прынцэсы Крысціны. Падчас расследавання ён прыйшоў да высновы, што яна ведала аб махінацыях свайго мужа і падтрымлівала яго. Аднак у траўні суд адхіліў вылучаныя абвінавачванні, палічыўшы іх недастаткова абгрунтаванымі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках