4 траўня 2024, Субота, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчанку аштрафавалі за навушнікі ў метро?

117

Пачалі дзейнічаць новыя правілы перавозак у мінскім метро.

На платформе метрапалітэна нельга знаходзіцца ў слухаўках - адзін з самых нечаканых пунктаў новых правілаў перавозак Гарэлектратранспарту і метрапалітэнам - навіна пра гэта разляцелася маментальна. Не паспелі яе абмеркаваць, як у канцы мінулага тыдня карыстальніца «Твітэру» паведаміла, што яе сяброўку аштрафавалі за навушнікі ў метро. Гэта таксама выклікала рэзананс.

Tut.by высвятляў, ці быў штраф і ці могуць у прынцыпе аштрафаваць «за навушнікі».

Журналісты звязаліся з менчанкай Ганнай, якая сцвярджае: яе аштрафавалі за тое, што яна стаяла на платформе метро ў слухаўках.

- Я стаяла на платформе станцыі метро «Плошча Леніна», - патлумачыла Ганна. - Падышоў міліцыянт... ці нейкі служачы метрапалітэна, у сіняй форме, і папрасіў прайсці з ім. Я прайшла з ім у пакой, мне сказалі падаць дакументы. У мяне з сабой быў толькі студэнцкі білет, я яго паказала. Ён папрасіў пашпарт, але я адказала, што непаўнагадовая. Мне сказалі, што трэба выклікаць бацькоў, я папрасіла, каб не выклікалі, таму што нікога турбаваць на працы не хацела. Тады ён сказаў, што трэба заплаціць штраф - 150 тысяч... Потым спытаў, ці бачыла я артыкулы пра тое, што нельга карыстацца слухаўкамі на платформе. Я адказала, што так. Проста не думала, што гэта так сур'ёзна.

15-гадовая менчанка распавяла журналістам, што ёй давялося аплаціць штраф у 150 тысяч рублёў, і яна падпісала нейкі дакумент, у якім былі прапісаныя правілы метрапалітэна. Квітанцыю аб аплаце штрафу ёй не давалі. У размове дзяўчына апісвала знешнасць мужчыны, які павёў яе ў адно з памяшканняў менскага метро.

Аднак праз некалькі дзён запіс пра здарэнне са стужкі «Твітэру» выдалілі. Стала вядома, што з дзяўчынай сустракаліся прадстаўнікі УУС аховы метрапалітэна.

Па сітуацыі ідзе разбіральніцтва.

Напісаць каментар 117

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках