4 траўня 2024, Субота, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вірус OMG набірае абароты ў «Фэйсбуку»

1
Вірус OMG набірае абароты ў «Фэйсбуку»

Сёння «Фэйсбук» падвергнуўся нападу новага віруса.

У апошнія некалькі гадзін ён пачаў актыўна распаўсюджвацца ў сацсетках. Карыстальнікі атрымліваюць ад сваіх сяброў спасылкі ў паведамленнях са сваёй аватаркай і надпісам «OMG», піша ТСН.

Карыстальнікі, якія клікнулі па спасылцы, пачынаюць «адзначаць» яшчэ 20 сваіх фрэндаў у «прыватным відэа». Кожны, хто клікае на спасылку на няіснае відэа, заражаецца. Вірус распаўсюджваецца з дапамогай функцыі тэгінга. Але ён не зможа дабрацца да тых, хто папярэдне выключыў дазволы на абазначэнні ў любых паведамленнях і ўключыў функцыю іх прэмадэрацыі.

Пакуль ніводная антывірусная кампанія не пракаментавала, што за чарвяк атакаваў сацсетку. З гэтай нагоды таксама маўчаць пакуль і ў адміністрацыі «Фэйсбука». Аднак галоўныя парады ад кампутарнікаў - ні ў якім разе не адчыняць гэтыя паведамленні ад сяброў, а калі ўсё ж адкрылі - неадкладна замяніць пароль і праверыць прыладу на вірусы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках