4 траўня 2024, Субота, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гжэгаж Схетына: Палёты расейскіх ВПС над Балтыкай – правакацыя

Гжэгаж Схетына: Палёты расейскіх ВПС над Балтыкай – правакацыя

Але перабольшваць яе значэнне не варта.

Пра гэта ў інтэрв'ю Polskie radio (пераклад - charter97.org) заявіў міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына.

- Гэта элементы правакацыі, таксама, як і вучэнні на Балтыйскім моры. Варта пра гэта казаць, але ў той жа час трэба рабіць сваю справу і праводзіць сваю палітыку. Нельга перабольшваць і з інцыдэнтаў рабіць частку вялікай стратэгічнай палітыкі, бо вынік такіх дзеянняў будзе несур'ёзным - сказаў Гжэгаж Схетына.

Міністр замежных спраў Польшчы нагадаў, што некалькі тыдняў таму было выяўлена прысутнасць расейскай падводнай лодкі ля ўзбярэжжа Швецыі.

- І шведы тады захавалі спакой. Трэба браць прыклад з іх, - дадаў міністр.

Нагадваем, што ў канцы лістапада генеральны сакратар NАТO Енс Столтэнберг заявіў, што расейская вайсковая актыўнасць уздоўж межаў краін Альянсу павялічылася. Палітык дадаў, што перахоплена больш за 400 расейскіх самалётаў, гэта значыць, на 50% больш, чым у папярэднім годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках