4 траўня 2024, Субота, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр - 77 расейскіх рублёў, еўра - 96

89
Даляр - 77 расейскіх рублёў, еўра - 96

(абноўлена - 15:11) Расейскі рубель працягвае рэкорднае падзенне.

Курс даляра падчас гандлёвай сэсіі 16 снежня на Маскоўскай біржы ўзняўся да адзнакі ў 77,77 рубля.

Еўра, у сваю чаргу, падскочыў да 96,8 рубля. У параўнанні з закрыццём папярэдніх таргоў даляр ужо вырас на працягу дня амаль на 13 рублёў, еўра дадаў больш за 17 рублёў, піша Lenta.ru.

16 снежня Цэнтрабанк падвысіў ключавую стаўку з 10,5 да 17 адсоткаў. Цяперашняе падвышэнне з'яўляецца шостым з пачатку года. 3 сакавіка рэгулятар узняў яе з 5,5 да 7 адсоткаў, 25 красавіка - да 7,5 адсотка, ліпеня 25 - да 8 адсоткаў, 31 кастрычніка - да 9,5 адсотка, 11 снежня - да 10,5 %.

Рэгулятар прыняў пастанову аб падвышэнні ключавой стаўкі на фоне імклівага падзення курсу нацыянальнай валюты да даляра і еўра. Амэрыканская валюта падаражэла 15 снежня на 6,27 рубля (да 64,45 рубля), еўрапейская - на 6,59 рубля (да 78,87).

Кіраўніца Цэнтрабанка Эльвіра Набіуліна заявіла, што эфэкт ад імклівага падвышэння ключавой стаўкі ЦБ на курс рубля не будзе імгненным, і заклікала ўсіх вучыцца жыць у новай рэчаіснасці са слабым рублём. «Паслабленне курсу - гэта сігнал для расейскай эканомікі адаптавацца да новых варункаў. Мы сапраўды павінны навучыцца жыць у рублёвай зоне, спадзявацца ў большай ступені на ўласныя крыніцы фінансавання», - адзначыла яна.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках