4 траўня 2024, Субота, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Wall Street Journal: Захад павінен быць гатовы да новых авантур Пуціна

6
The Wall Street Journal: Захад павінен быць гатовы да новых авантур Пуціна

Крах рубля ставіць Пуціна ў цяжкае становішча і робіць больш небяспечным.

Яму спатрэбіцца адцягнуць увагу расейцаў ад эканомікі. Пра гэта піша амерыканскае выданне The Wall Street Journal, паведамляе ZN.ua.

Крах рубля ставіць Пуціна ў фінансава цяжкае становішча, якое павінны паспрабаваць пагоршыць заходнія краіны.

Напярэдадні ЦБ Расеі давялося пайсці на рэзкі крок, падвысіўшы стаўкі, каб выратаваць рубель. Новае павелічэнне стаўкі на 650 базісных пунктаў можа прыпыніць далейшую дэвальвацыю рубля, якая выклікала ўнутраную інфляцыю. Але ў артыкуле адзначаецца, што такое імклівае павелічэнне стаўкі будзе мець разбуральны эфект для расейскай эканомікі, якая ўжо пацярпела ад падзення коштаў нафты.

«Пуцін і яго «прапагандысцкая машына» з'яўляюцца экспэртамі ў абвінавачванні Амерыкі ў няўдачах, і, несумненна, ён будзе рабіць тое ж самае зноў. Але нават дыктатару прыйдзецца сутыкнуцца з ростам грамадскай апазіцыі, калі кошты нафты застануцца нізкімі, а эканамічны спад будзе працягвацца», - кажа аўтар артыкула.

Як адзначае выданне, крах рубля не зробіць Пуціна больш згаворлівым у стаўленні да Украіны. «Тым больш, яму спатрэбіцца адцягнуць увагу расейцаў ад эканомікі. Захад павінен быць гатовы супрацьстаяць новым праявам авантурызму, трэба паставіць смяротную зброю Украіне. Паранены Пуцін – небяспечны», - рэзюмуе аўтар.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках