4 траўня 2024, Субота, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы кампенсуюць больш за 80% выдаткаў на электраэнэргію

33
Беларусы кампенсуюць больш за 80% выдаткаў на электраэнэргію

Паводле вынікаў 2014 чакаецца, што насельніцтва Беларусі кампенсуе больш за 80% выдаткаў на электрычную энэргію.

Пра гэта сёння журналістам паведаміў намеснік міністра энэргетыкі Вадзім Закрэўскі, паведамляе БелТА.

Намеснік міністра не выключыў, што ў наступным годзе насельніцтва Беларусі будзе цалкам кампенсаваць выдаткі на электраэнэргію. «Такая верагоднасць ёсць», - сказаў ён. Мінэканомікі як рэгулятар у гэтай галіне будзе планаваць індэксы росту тарыфаў на паслугі ЖКГ зыходзячы з росту рэальнай зарплаты. «Наколькі дазволяць адпаведныя тэмпы зарплаты, такія пастановы і будуць прынятыя», - паведаміў Вадзім Закрэўскі.

Ён нагадаў, што ў краіне ўстаноўлены крытэрыі росту тарыфаў на паслугі ЖКГ - $5 на год плюс індэксацыя ў залежнасці ад індэкса змянення цэн.

Для цеплавой энэргіі ўзровень кампенсацыі выдаткаў на канец года складзе 23%. Да 2017 года гэты паказчык плануецца давесці да 40%.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках