4 траўня 2024, Субота, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ян Пекла: Трэба рыхтавацца да Расеі без Пуціна

4
Ян Пекла: Трэба рыхтавацца да Расеі без Пуціна

Дырэктар PAUCI прапанаваў стварыць новую абаронную арганізацыю ў Еўропе і Расею туды не запрашаць.

У панядзелак у Варшаве прайшоў дзясяты ўсходнееўрапейскі форум PAUCI «Трансатлантычная супольнасць супраць Еўразіі - новыя выклікі і магчымасці». Дырэктар PAUCI, журналіст, аўтар кніг пра Балканы і Усходнюю Еўропу Ян Пекла прапанаваў стварыць альтэрнатыўную НАТА сістэму бяспекі ў Еўропе і Расею туды не запрашаць, паведаміў карэспандэнт charter97.org.

«Вы можаце сабе ўявіць Расею без Пуціна? Вядома, так! І гэта здарыцца хутчэй, чым вы думаеце. Напрыклад, калі кошт нафты ўпадзе да 40!» - кажа ён.

Эксперт заклікае называць рэчы сваімі імёнамі і падказвае рашэнне для Захаду ў вырашэнні праблемы з Крамлём.

«Па-першае, мы павінныя спыніцца ўжываць мяккую тэрміналогію. Што гэта наогул за выраз - «украінскі крызіс»? Крызіс можа быць у шлюбных адносінах, а тое, што зараз адбываецца ва Украіне - гэта не крызіс, гэта - вайна. Краіна Пуціна «абараняе» рускамоўную меншасць гэтак жа, як калісьці Гітлер абараняў правы нямецкамоўнага насельніцтва, і потым гэта разгарэлася ў драматычную вайну сусветнага маштабу.

Цяпер трэба стварыць сетку бяспекі ў Еўропе. Акрамя НАТА, магчыма, варта падумаць аб нейкай іншай абароннай арганізацыі, у якую не варта запрашаць Расею. Я не заклікаю да стварэння чагосьці ў процівагу Расеі, але магчыма ў гэтай сітуацыі Пуцін больш ахвотна будзе супрацоўнічаць з ЕЗ і АБСЕ. Трэба рыхтавацца да Расеі без Пуціна», - лічыць ён.

Ян Пекла - дырэктар PAUCI (польска-амерыканска-ўкраінскай ініцыятывы, якая трансфармавалася ў Польска-ўкраінскі фонд супрацоўніцтва), займаецца транс-памежнымі праектамі ва Украіне, Малдове, Грузіі і Арменіі. Па травень 2005 года працаваў у якасці дырэктара фонду ZNAK у Кракаве, дзе курыраваў навучальныя і журналісцкія праграмы. Як журналіст асвятляў падзеі румынскай рэвалюцыі і вайны ў Югаславіі. Ян Пекла з'яўляецца аўтарам дзвюх дакументальных кніг пра Балканы. Нядаўна апублікаваў раман на польскай і ўкраінскай мовах «Пах анёла», заснаваны на ягоным прафесійным вопыце, атрыманым на Балканах і ва Усходняй Еўропе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках