4 траўня 2024, Субота, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсеній Яцанюк: Ядзерная зброя ў Крыме - выклік усяму свету

2
Арсеній Яцанюк: Ядзерная зброя ў Крыме - выклік усяму свету

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заклікаў Расею "неадкладна выканаць менскія дамоўленасці".

Выступаючы 16 снежня на канферэнцыі Цэнтра еўрапейскай палітыкі ў рамках рабочага візіту ў Брусель, Яцанюк заявіў, што ў Крыме не павінна быць ядзернай зброі, паведамляе УНІАН.

Паводле слоў украінскага прэм'ера, "Расея пастаянна парушае міжнародныя законы, пастаянна пагражае сябрам НАТА, напрыклад, парушэннем паветранай прасторы, і Расея пачала парушаць пагадненні аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі". Як лічыць Яцанюк, пытанне размяшчэння ядзернай зброі ў Крыме - "гэта яшчэ адна прыкмета, што адбываецца канфлікт не проста паміж Украінай і Расеяй". "Гэта выклік для ўсяго свету, і свет павінен адрэагаваць усімі сродкамі і метадамі, каб не дазволіць Расеі размяшчаць ядзерную зброю на ўкраінскай тэрыторыі, бо Крым - гэта тэрыторыя Украіны", - заявіў прэм'ер.

Яцанюк адзначыў, што было некалькі спроб дасягнуць мірных дамоўленасцей з Расеяй - у Жэневе, затым у Нармандыі і ў Менску. "Адзінае пагадненне, якое ў нас ёсць, - менскія дамоўленасці, якія былі падпісаны і падтрыманы Расеяй. І, уласна, прэзідэнт Пуцін падтрымаў ідэю менскіх дамоўленасцей, а потым адмовіўся іх выконваць", - сказаў украінскі прэм'ер.

"Заклікаем Расейскую Федэрацыю неадкладна выканаць менскія дамоўленасці. І менскія дамоўленасці - гэта не меню. Усе 12 пунктаў павінныя быць выкананыя", - падкрэсліў Яцанюк.

Ён дадаў, што перш за ўсё неабходна ўстанавіць кантроль на мяжы паміж Украінай і Расеяй. "Нам крытычна неабходна закрыць мяжу, у адваротным выпадку ўсе намаганні для дээскалацыі сітуацыі на ўсходзе Украіны не будуць мець сэнсу", - перакананы кіраўнік урада Украіны.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў Менску чакалася сустрэча кантактнай групы ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне ў фармаце Украіна - Расея - АБСЕ з удзелам данбаскіх сепаратыстаў. У якасці даты перамоў называлі 9, 11 і 12 снежня, аднак сустрэча сарвалася. Нягледзячы на тое, што за правядзенне сустрэчы выступаюць усе ўдзельнікі перамоўнага працэсу, дата яе да гэтага часу не вызначаная.

Фота: AP

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках