4 траўня 2024, Субота, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцэйскі начальнік прызнаўся ў хабарніцтве і махлярстве

17
Міліцэйскі начальнік прызнаўся ў хабарніцтве і махлярстве

У агульнай суме намесніку начальніка крымінальнай міліцыі гомельскага УУС былі перададзеныя матэрыяльныя каштоўнасці на 48 мільёнаў рублёў.

У Магілёўскім абласным судзе 16 снежня прадоўжыўся разгляд крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да былога намесніка начальніка крымінальнай міліцыі УУС Гомельскага аблвыканкама Вячаслава Іваненкі і грамадзяніна Расеі, які мае від на жыхарства ў Беларусі.

Былы міліцэйскі начальнік абвінавачваецца ў атрыманні хабару (ч. 2 арт. 430 КК), падбухторванні да дачы хабару (ч. 1 арт. 431 КК), махлярстве (ч. 1 арт. 209 КК). Грамадзянін РФ абвінавачваецца ў дачы хабару (ч. 2 арт. 431 КК). Вячаслаў Іваненка знаходзіцца пад арыштам, другі абвінавачаны - пад падпіскай, паведамляе БелаПАН.

16 снежня ў судзе прадстаўнік пракуратуры абвясціла абвінавачванне. Грамадзянін РФ у студзені 2014 звярнуўся да намесніка начальніка крымінальнай міліцыі УУС з просьбай паспрыяць пазбяганню магчымай дэпартацыі ў Расею. Расеец быў затрыманы за рулём у нецвярозым стане, таму баяўся, што да яго можа быць прымененая дэпартацыя. Міліцэйскі чыноўнік абяцаў дапамагчы. Хоць рэальна расейца не дэпартавалі б, таму што ў яго на ўтрыманні двое непаўналетніх дзяцей, якія з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі. Разам з тым дадзеную «паслугу» намеснік начальніка крымінальнай міліцыі ацаніў у 2 тысячы даляраў, якія пасля расеец яму перадаў. Следства расцаніла гэта як махлярства, так як пытанні грамадзянства і міграцыі не ўваходзілі ў кампетэнцыю кіраўніка. Таксама дадзеныя дзеянні былі расцэненыя як падбухторванне да дачы хабару.

У сакавіку 2014 года гэты ж расеец зноў звярнуўся па дапамогу да Вячаслава Іваненкі, папрасіўшы ягонага садзейнічання ў зняцці з міждзяржаўнага вышуку ягонага знаёмага, таксама расейца, жыхара Масквы. Намеснік начальніка крымінальнай міліцыі абяцаў дапамагчы. З гэтай мэтай расеец, які знаходзіўся ў вышуку за ўчыненне махлярства, прыехаў у Гомель і быў нібыта затрыманы міліцыяй. Звесткі пра гэта былі перададзеныя расейскім праваахоўным органам з мэтай спынення ў дачыненні да расейца міждзяржаўнага вышуку. За «дапамогу» расеец перадаў намесніку начальніка крымінальнай міліцыі 4 тысячы даляраў і наручны гадзіннік коштам больш за 9 мільёнаў рублёў.

У агульнай суме міліцэйскаму начальніку былі перададзеныя матэрыяльныя каштоўнасці на 48 мільёнаў рублёў.

16 снежня на пасяджэнні суда былы намеснік начальніка крымінальнай міліцыі прызнаў сваю віну паводле выстаўленага абвінавачвання, за выключэннем эпізоду з наручным гадзіннікам. Уручэнне наручнага гадзінніка ён расцэньвае не як хабар, а як падарунак.

Другі абвінавачаны таксама прызнае сваю віну і дае паказанні ў судзе.

Ва УУС Гомельскага аблвыканкама растлумачылі, што Вячаслаў Іваненка вызвалены ад займаемай пасады, але не звольнены з органаў унутраных спраў. Вінаватым ва ўчыненні злачынства грамадзяніна можа прызнаць толькі суд.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках