4 траўня 2024, Субота, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтральны банк Расеі: Сітуацыя крытычная

91
Цэнтральны банк Расеі: Сітуацыя крытычная

У бліжэйшыя дні сітуацыя ў Расеі будзе параўнальная з самым цяжкім перыядам 2008 года.

Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні цэнтрабанка Сяргей Швяцоў, піша ЛIГАБiзнесIнформ са спасылкай на Вести.

"Сітуацыя крытычная. Тое, што адбываецца, нават у страшным сне не маглі падумаць год таму. Але на жаль, не заўсёды мы можам прадбачыць нават кароткатэрміновыя перспектывы нашага фінансавага рынку. Многія ўдзельнікі знаходзяцца ў цяжкім стане дзякуючы гэтым падзеям. Паверце мне, той выбар , які рабіў савет дырэктараў ЦБ - гэта выбар паміж вельмі кепскім і вельмі, вельмі кепскім. Тое, што адбываецца сёння і ў апошнія дні, можа мець розныя наступствы", <.i>- заявіў Швяцоў.

"У бліжэйшыя дні, я думаю, сітуацыя будзе параўнальная з самым цяжкім перыядам 2008 года",<.i> - дадаў ён.

Нагадаем, расейскі рубель сёння пабіў рэкорды падзення і да даляра, і да еўра. Так, літаральна за 15-20 хвілін еўра падаражэў на 7 рублёў - з 93 да 100. Курс еўрапейскай валюты перавысіў адзнаку ў 101 руб, затым на рынку пачаўся адкат.

Нагадаем таксама, напярэдадні ноччу цэнтрабанк Расеі прыняў рашэнне павысіць ключавую стаўку адразу на 6,5 п.п. - да 17%. Гэта выклікала нядоўгае ўмацаванне рубля.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках