4 траўня 2024, Субота, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль патлумачыў абвал рубля эмоцыямі

41
Крэмль патлумачыў абвал рубля эмоцыямі

Прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў правёў пазапланавую нараду аб фінансава-эканамічнай сітуацыі.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі пракаментаваў абвал курсу рубля, які адбыўся ў аўторак, піша РБК.

Падзенне курсу рубля, тое, што адбылося ў аўторак на Маскоўскай біржы, у значнай ступені тлумачыцца эмоцыямі і спекулятыўнымі настроямі. Такое меркаванне выказаў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў.

«Сапраўды, турбулентнасць на рынку прысутнічае, яна ў асноўным тлумачыцца эмоцыямі і спекулятыўнымі настроямі», - цытуе Пяскова РІА «Новости».

Раней у аўторак Пяскоў заявіў, што Уладзімір Пуцін рэгулярна кантактуе з расейскім урадам, пры гэтым спецыяльных сустрэч пакуль не плануецца. «Пуцін знаходзіцца ў пастаянным кантакце з расейскім урадам. Неабходнасці склікаць адмысловую сустрэчу c прэзідэнтам няма», - заявіў ён.

Тым часам ва ўрадзе пачалася пазапланавая нарада аб фінансава-эканамічнай сітуацыі, яго праводзіць прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў разам з першым віцэ-прэм'ерам Ігарам Шувалавым, памочнікам прэзідэнта Расеі Андрэем Белавусавым, міністрам фінансаў Антонам Сілуанавым, міністрам эканамічнага развіцця Аляксееем Улюкаевым і кіраўніком Цэнтрабанка Эльвірай Набіулінай.

Днём у аўторак падчас таргоў на Маскоўскай біржы еўра перасягнуў адзнаку 100 руб, даляр паднімаўся вышэй за 80 руб. Пасля рубель некалькі адыграў сваё падзенне. Паводле звестак на 18:00 мск, еўра гандлюецца на ўзроўні 91,20 руб., даляр - 72,80 руб.

Раней сёння першы намеснік старшыні Цэнтрабанка Сяргей Швяцоў, каментуючы абвал рубля, назваў сітуацыю, якая склалася на фінансавым рынку, крытычнай. «Нават у страшным сне мы не маглі сабе год таму ўявіць, што такое магчыма», - сказаў ён. Паводле ягоных прагнозаў, у бліжэйшы час сітуацыя «будзе параўнальная з самым цяжкім перыядам 2008 года».

Пры гэтым Швяцоў спадзяецца, што вопыт крызісаў, які ёсць у Цэнтрабанка, «дапаможа ўдзельнікам рынку выжыць у складаныя часы». Першы намеснік старшыні дадаў, што Банк Расеі прадоўжыць прымаць меры, накіраваныя на падтрыманне курсу нацыянальнай валюты і стабілізацыю сітуацыі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках