28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія маракі вяртаюцца з Францыі без «Містраляў»

9
Расейскія маракі вяртаюцца з Францыі без «Містраляў»

400 расейскіх маракоў, якія з чэрвеня знаходзіліся ў порце Сен-Назер для навучання на караблях «Містраль», з'едуць з Францыі.

Пра гэта паведамляе французскае рэгіянальнае выданне Ouest France, піша «Лiга.нет».

У выданні адзначаюць, што ад'езд маракоў канчатковы - да 25 снежня іх забярэ навучальная судна расейскага ВМФ «Смольны». Дома маракам дазволяць правесці святы з сем'ямі.

Раней экс-галоўнакамандуючы ВМФ Расеі Уладзімір Масорын заявіў, што ў Сен-Назер прыбылі расейскія марпехі для аховы Містраля ад нападу падчас пераходу. З ягоных слоў, зброя ў марпехаў можа знаходзіцца толькі па ўзгадненні з Францыяй, і выключыў яе прымяненне ў выпадку, калі французы ўсё ж адмовяцца перадаваць Расеі карабель.

Нагадаем, раней міністр абароны Францыі Жан-Іў Ле Дрыан заявіў, што Францыя можа ніколі не перадаць Містралі Расеі.

Раней паведамлялася, што Расея падрыхтавала ўсе дакументы для падачы ў суд на Францыю, калі гелікоптараносцы Містраль не будуць пастаўленыя паводле кантракту.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках