27 красавiка 2024, Субота, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Магілёвам сутыкнуліся лесавозы і пасажырскі цягнік (Відэа)

1

ДТЗ адбылося каля вёскі Семукачы ў Магілёўскім раёне.

Пра здарэнне ратавальнікі даведаліся 16 снежня а 15:40. На чыгуначным пераездзе грузавы аўтамабіль «Мэрсэдэс» сутыкнуўся з пасажырскім цягніком «Львоў - Магілёў», паведамілі charter97.org у прэс-службе МНС.

Пры сутыкненні на рэгуляваным чыгуначным пераездзе «Мэрсэдэс» атрымаў значныя механічныя пашкоджанні, а кіроўца траўміраваў локаць левай рукі, яму спатрэбілася шпіталізацыя. Машыніст цягніка атрымаў удар у галаву, яго таксама даставілі ў бальніцу. Медыкі ацэньваюць яго стан як здавальняючы.

Хоць цеплавоз атрымаў механічны пашкоджанні, але з рэек ні ён, ні вагоны не сышлі. Чыгуначнае палатно пашкоджана не было. У цягніку ехалі 23 пасажыры і 14 чалавек персаналу, пацярпелых сярод пасажыраў цягніка няма. Іх даставілі ў Магілёў аўтобусам Магілёўскага аддзялення БЧ.

Рух цягнікоў быў адноўлены а 16:37. Затрымка ў руху трох пасажырскіх цягнікоў склала 2,5 гадзіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках