28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакіне ў Беларусь новыя баявыя самалёты

17
Расея перакіне ў Беларусь новыя баявыя самалёты

Колькасць самалётаў ВПС РФ у Беларусі будзе павялічаная ў 2015 годзе.

Пра гэта заявіў пасол Расеі Аляксандр Сурыкаў, паведамляе БелТА.

Ён нагадаў, што са снежня 2013 года ў Беларусі выконваюць баявое дзяжурства расейскія знішчальнікі. «На 2015 запланавана павелічэнне колькасці тэхнікі на дзяжурстве да 12 баявых і двух навучальных самалётаў. І першае звяно з чатырох гелікоптэраў вайсковай авіяцыі МІ-8, якія будуць узмацняць дзяжурства ў беларускай паветранай прасторы. Беларускае войска таксама атрымае 4 зенітныя ракетныя комплексы С-300», - сказаў Аляксандр Сурыкаў.

Паводле слоў пасла, Беларусь і Расея дастаткова паспяхова супрацоўнічаюць у вайсковай і вайскова-тэхнічнай сферы. «У кааперацыі для вырабу канчатковай прадукцыі 99 беларускіх і 940 расейскіх прадпрыемстваў. Дзель паставак Беларусі ў расейскай абароннай замове ўжо складае 15%. А расейская абаронная замова - гэта каласальныя лічбы», - адзначыў Аляксандр Сурыкаў.

Нагадаем, упершыню планы стварэння на нашай тэрыторыі расейскай знішчальнай авіяцыйнай базы апублікаваў у красавіку мінулага года ў Менску міністр абароны РФ Сяргей Шайгу. Яе планавалі размясціць у Лідзе (Гарадзенская вобласць).

Затым без тлумачэння матываў першапачатковыя планы былі змененыя, і ў сакавіку 2014 года начальнік ВПС Расеі генерал-палкоўнік Віктар Бондараў абвясціў, што да канца гэтага года полк Су-27СМ3 будзе размешчаны не ў Лідзе, а на аэрадроме ў Баранавічах (Берасцейская вобласць). Але, як высветлілася, і гэтая пастанова была не канчатковай. У кастрычніку стала вядома, што авіябаза знішчальнікаў Су-27СМ3 будзе размешчаная не ў Баранавічах, а ў Бабруйску (Магілёўская вобласць) і на год пазней таго тэрміну, які абвясціў Сяргей Шайгу.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках