27 красавiка 2024, Субота, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель зноў абрынаецца: даляр - 67, еўра - 84

10
Расейскі рубель зноў абрынаецца: даляр - 67, еўра - 84

Расейскі рубель працягнуў падзенне пасля ўчорашняга невялікага росту.

Афіцыйны курс даляра ў Расеі павялічыўся на 10 адсоткаў. Банк Расеі падняў афіцыйны курс даляра на 18 снежня прыкладна на 10 адсоткаў, да 67,78 рубля, паведамляецца на сайце ЦБ. Курс еўра павялічыўся на 8 з лішнім рублёў, да 84,58 рубля. Гэтыя паказчыкі з'яўляюцца новымі гістарычнымі максімумамі. Паводле вынікаў гандлёвай сесіі 16 снежня даляр дадаў 3,5 рубля, а еўра - 6,3 рубля, піша Lenta.ru.

Падчас сесіі 17 снежня асноўныя курсы валют змяняюцца нязначна. Даляр да 13:50 паводле менскага часу вырас на 30 капеек, да 67,8 рубля, а еўра абрынуўся на 80 капеек, да 84,35 рубля.

Напярэдадні валацільнасць на рынку прывяла да дасягнення далярам і еўра рэкордных значэнняў. Даляр падскочыў да 80 рублёў, а еўра дасягнуў узроўню ў 100 рублёў.

Увечары 16 снежня пасля экстранай нарады ў прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева кіраўнік Мінэканамразвіцця Аляксей Улюкаеў паведаміў, што ўрад сумесна з Банкам Расеі намецілі набор мер для стабілізацыі становішча. Пры гэтым ён адзначыў, што ўвядзенне абмежаванняў па руху капіталаў не плануецца.

15 снежня Банк Расеі выдаткаваў на валютныя інтэрвенцыі каля 2 мільярдаў даляраў. На наступны дзень у мэтах барацьбы з паслабленнем рубля рэгулятар падняў ключавую стаўку з 10,5 да 17 адсоткаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках