6 траўня 2024, панядзелак, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар «Менскводаканала»: Чыстую ваду менчукі ўбачаць не раней 2030

4
Дырэктар «Менскводаканала»: Чыстую ваду менчукі ўбачаць не раней 2030

Будаўніцтва водазабору «Вязынка» перанесенае на 2030.

17 снежня прайшла сустрэча прадстаўнікоў грамадскасці з дырэктарам «Менскводаканала» Віктарам Меляшкевічам. У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнік грамадскай ініцыятывы «Наша Кунцаўшчына», адказны сакратар аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі і каардынатарка ініцыятывы, якая вядзе барацьбу за артэзіянскія свідравіны, Валянціна Шалейнікава, паведамілі charter97.org у прэс-службе БХД.

Дырэктару «Менскводаканала» былі прадстаўлены факты грубага парушэння заканадаўства, звязаныя з закрыццём ці няправільным выкарыстаннем артэзіянскіх свідравін. Прадстаўнікі грамадскасці паведамілі, што перададуць усе гэтыя факты праваахоўным органам для расследавання.

Кіраўнік водаканала паабяцаў у сваю чаргу стварыць камісію, якая зоймецца расследаваннем прадстаўленых парушэнняў.

Таксама абмяркоўвалася будаўніцтва водазабору «Вязынка», які будуецца шмат гадоў з мэтай пастаўкі артэзіянскай вады ў Фрунзенскі, Кастрычніцкі і Маскоўскі раёны. Яго адкрыццё было запланаванае на 2020.

Але Віктар Меляшкевіч паведаміў, што Менгарвыканкам скараціў фінансаванне праекта, праз гэта ён перанесены на 2030 год. «Гэта значыць, што палове жыхароў Менска бліжэйшым часам не варта разлічваць на чыстую ваду», - адзначыў Дзяніс Садоўскі.

Як паведаміў Дзяніс Садоўскі, новая хваля кампаніі за чыстую ваду пачнецца ў 2015 годзе, каб падчас прэзідэнцкай кампаніі актывізаваць гэтае пытанне і каб менскія чыноўнікі звярнулі больш пільную ўвагу на праблему бруднай вадаправоднай вады ў кватэрах гараджан, і ўсё ж такі пабудавалі водазабор «Вязынка» да 2020 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках