5 траўня 2024, Нядзеля, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім Чэн Ына запрасілі ў Маскву на Дзень Перамогі

16
Кім Чэн Ына запрасілі ў Маскву на Дзень Перамогі

Расейскія ўлады запрасілі на святкаванне 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне дыктатара Паўночнай Карэі.

З моманту заняцця сваёй пасады тры гады таму Кім Чэн Ын яшчэ ні разу не здзяйсняў афіцыйнага візіту за мяжу. "Так, такое запрашэнне было накіраванае", - пацвердзіў, адказваючы на адпаведнае пытанне ТАСС, прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Чуткі пра тое, што ў траўні Кім Чэн Ын, хутчэй за ўсё, зробіць свой першы афіцыйны замежны візіт у Расею, прымеркаваўшы яго да святкавання Дня Перамогі, былі агучаны Asahi Shimbun на гэтым тыдні. Японскае выданне пры гэтым спасылалася на дыпламатычныя крыніцы.

Раней пацвердзілася інфармацыя пра наведванне Масквы ў канцы лістапада спецпасланнікам лідара КНДР Цоя Рэн Хэ. Паводле звестак крыніц, пасланнік ужо пацвердзіў, што лідар КНДР прыняў запрашэнне расейскага ўрада і прыбудзе ў Маскву.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках