11 траўня 2024, Субота, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Renault і Nissan скарачаюць вытворчасць у Расеі

Renault і Nissan скарачаюць вытворчасць у Расеі

Аўтагіганты Renault і Nissan перасталі прымаць заказы на вытворчасць некаторых мадэляў у Расеі праз рэзкае падзенне курсу рубля.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на BBC.

Акрамя таго, абедзве кампаніі паведамляюць аб павышэнні цэн на сваю прадукцыю ў Расеі.

Альянс Renault-Nissan з'яўляецца найбуйнейшым гульцом на расейскім аўтарынку, аднак ягоны гендырэктар Карлас Гон заявіў, што падзенне рынку можа абярнуцца цяжкімі наступствамі для ўсіх.

Аналагічныя абмежаванні былі ўведзеныя і іншымі буйнымі аўтавытворцамі. Усе яны таксама тлумачыліся ваганнямі на валютным рынку.

Нагадаем, учора стала вядома аб тым, што аўтакампаніі General Motors і Jaguar Landrover прыпынілі продажы ў Расеі праз курс рубля.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках