6 траўня 2024, панядзелак, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гульцы ХК «Магілёў» выжываюць на $180 у месяц

16
Гульцы ХК «Магілёў» выжываюць на $180 у месяц

Заслону таямніцы пра суму заробкаў хакеістаў, якія выступаюць у нацыянальным першынстве, прыадчыніў галоўны трэнер ХК «Магілёў» Юры Чух.

Пасля таго, як яго каманда ў чарговым матчы прайграла менскаму «Юнацтва» з лікам 0:11, ён расказаў не толькі аб фізічнай форме сваіх хакеістаў, іх псіхалагічным настроі і дачыненні да судзейства, але і пра суму заробкаў падапечных, піша «Інтэрфакс».

«Цяпер адбыліся змены ў федэрацыі - мы спадзяемся на нейкія зрухі, на тое, што нам дапамогуць. Цяпер харчавання няма, заробкі смешныя. У нас прыбіральшчыцы атрымліваюць больш, чым мы. Аб'ява вісіць: «Патрабуецца прыбіральшчыца. Заробак 3 мільёны». А ў нас хакеісты два атрымліваюць. Але мы спадзяемся на лепшае - як не спадзявацца? А што будзе - мы не ведаем», - сказаў пасля крыўднай паразы Юрый Чух.

ХК «Магілёў» з'яўляецца аўтсайдарам чэмпіянату Беларусі ў хакеі. Пасля 29 праведзеных матчаў на рахунку каманды было 4 перамогі ў асноўны час матчаў і 16 балаў.

Між тым, яшчэ зусім нядаўна ўважалася, што беларускія хакеісты, нават самыя «заштатныя», якія выступаюць у трэціх-чацвёртых звёнах сваіх каманд, атрымліваюць не менш як $ 2-3 тыс. Выходзіць, што калі настаўнік «Магілёва» не хітруе, то хакеістам на беларускай зямлі жыць стала цяжэй.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках