6 траўня 2024, панядзелак, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Майдан» Сяргея Лазніцы можна паглядзець у інтэрнэце

Фільм Сяргея Лазніцы «Майдан» выклалі ў інтэрнэт да гадавіны рэвалюцыйных падзей ва Украіне.

Галоўны герой стужкі - народ Украіны. Дакументальныя здымкі падзей кіеўскага Майдана вяліся восенню 2013 - зімой 2014 года, піша gazeta.ua.

Прагледзець дакументальную стужку можна па спасылцы.

Нагадаем, што сусветная прэм'ера фільма «Майдан» адбылася на 67-м Канскім міжнародным кінафестывалі ў траўні сёлета. Пазней карціна выйшла ў пракат у Францыі, Польшчы, Нідэрландах і іншых еўрапейскіх краінах. Украінская прэм'ера стужкі адбылася ў ліпені на 5-м Адэскім міжнародным кінафестывалі ў рамках спецыяльнай дакументальнай праграмы «Шлях да свабоды». 24 ліпеня фільм выйшаў у нацыянальны пракат ва Украіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках