6 траўня 2024, панядзелак, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шматдзетную маці з Клімавіч будуць судзіць

14
Шматдзетную маці з Клімавіч будуць судзіць

Ірыну Моцную затрымалі ля будынку суда.

Пра гэта паведаміў каардынатарцы аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Таісіі Кабанчук яе сын, піша bobruiskby.com.

«Нашу маму затрымалі пры выхадзе з залы суда і адвезлі ў Клімавіцкі РАУС. Праз паўтары гадзіны яна выйшла да нас у суправаджэнні міліцыянта і сказала, што на яе заведзеная адміністрацыйная справа, і яна затрымліваецца да суда. Калі ён адбудзецца, яна не ведае. Яшчэ ў калідоры суда маме стала кепска (у яе дыябет, ціск і сэрца хворае). Ёй выклікалі хуткую, зрабілі ўколы, а калі стала лепш - адвезлі ў РАУС», - распавёў ён.

Напярэдадні ў Ірыны Моцнай быў суд паврдле крымінальнага артыкула. З пазовам выступіў аддзел адукацыі Клімавіцкага раёна.

На 1 кастрычніка онлайн-петыцыя ў падтрымку Ірыны Моцнай, у якой улады забралі прыёмных дзяцей, набрала амаль 12 тысяч подпісаў.

«Сабраныя подпісы павінны прымусіць чыноўнікаў задумацца пра лёс дзяцей, а не пра свае крэслы, і разгледзець справу сям'і Моцных добрасумленна і згодна з законам», - заяўляюць аўтары петыцыі. Адначасова паведамлялася, што гэтая калектыўная петыцыя падрыхтаваная для адпраўкі ў Клімавіцкі райвыканкам, Клімавіцкі раённы аддзел адукацыі, Магілёўскі аблвыканкам і абласное УУС.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках