6 траўня 2024, панядзелак, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны накіраваў РФ ноту пратэсту

7
МЗС Украіны накіраваў РФ ноту пратэсту

Міністэрства замежных спраў (МЗС) накіравала Расеі ноту ў сувязі з практыкай няўзгодненых візітаў расейскіх чыноўнікаў ва Украіну.

Пра гэта сказаў на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Яўген Перабійніс, паведамляе УНІАН.

"Міністэрства замежных спраў Украіны выказвае рашучы пратэст у сувязі з прадаўжэннем расейскім бокам практыкі няўзгодненых візітаў службовых асоб ва Украіну. Сярод апошніх - візіт 1 снежня гэтага года ў Аўтаномную рэспубліку Крым старшыні Дзярждумы Расейскай Федэрацыі Сяргея Нарышкіна", - сказаў Яўген Перабійніс.

Паводле ягоных слоў, такія дэманстратыўныя дзеянні сведчаць аб свядомым парушэнні Расейскай Федэрацыяй дзяржаўнага суверэнітэту Украіны, Статута ААН і рэзалюцыі Генасамблеі ААН, а таксама сваіх абавязацельстваў паводле Дагавору аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Украінай і Расейскай Федэрацыяй.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках