6 траўня 2024, панядзелак, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шорац прапануе ўвесці платную медыцыну?

41
Шорац прапануе ўвесці платную медыцыну?

Мэр Менска прапанаваў паліклініках канкурыраваць з прыватнымі медцэнтрамі.

Падобна на тое, новы кіраўнік Менгарвыканкама зарабляе рэпутацыю рэфарматара. Што ні дзень - то новая ідэя ад Андрэя Шорца.

У панядзелак старшыня Менгарвыканкама ўзяўся за бамжоў і наркаманаў, а таксама паставіў задачу знізіць кошт пражывання ў трох-і чатырохзоркавых гасцініцах Менска. А ў аўторак Андрэй Шорац прапанаваў дзяржаўным установам аховы здароўя скласці канкурэнцыю прыватным медцэнтрам.

Пра гэта ён заявіў на калегіі камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама, паведамляе БелТА.

- На жаль, у нас няма такога паняцця, як сямейны педыятр, які б за пэўную плату аказваў паслугі, у тым ліку кансультаваў праз тэлефон у сітуацыі, калі гэта патрабуецца, на пастаяннай аснове. А вось у прыватных цэнтрах такую паслугу аказваюць. У цэлым такі запатрабаваны сегмент рынку, як страхавая медыцына, дзяржсектарам пакуль не ахоплены, - сказаў Андрэй Шорац.

У сваю чаргу, старшыня камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама Ігар Юркевіч расказаў, што гэтая ніша занятая не ў поўным аб'ёме.

- Камітэт прапануе стварыць у горадзе ўнітарнае гасразліковае прадпрыемства для аказання платных паслуг насельніцтву. Акрамя таго, неабходна ствараць пазабюджэтныя аддзяленні ў такіх асноўных напрамках, як траўматалогія, гінекалогія, афтальмалогія ў паліклініках, - падтрымаў ініцыятыву кіраўніка сталічнай «вертыкалі» Ігар Юркевіч.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках