6 траўня 2024, панядзелак, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія турысты ўчынілі бойку ў самалёце (Відэа)

31

Дэбашыр у нецвярозым стане зладзіў бойку ў самалёце, які ляцеў з Гоа ва Уфу.

Расейскія турысты ўчынілі бойку на борце самалёта, які ляцеў з Гоа ва Уфу. Відэа, якое зрабіў пасажыр гэтага рэйса, з'явілася ў Інтэрнэце. Інцыдэнт адбыўся 26 лістапада на вышыні 10 000 метраў, паведамляе ufa1.ru.

Са слоў відавочцаў адзін з пасажыраў, які знаходзіўся відавочна ў нецвярозым стане, спрабаваў справакаваць іншага на бойку. Уціхамірыць дэбашыра спрабавалі бортправаднікі і іншыя пасажыры.

У выніку самалёт усё-такі прызямліўся ва Уфе, дзе ў справу ўмяшалася служба бяспекі ўфімскага аэрапорта.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках